Тэма наркаманіі сёння лічыцца асабліва
актуальнай, паколькі яе распаўсюджванне патрабуе прыняцця сур’ёзных мер па прадухіленню пераўтварэння яе ў звычку як
сярод моладзі, так і сярод падлеткаў. Менавіта гэта катэгорыя грамадства з’яўляецца
найбольш схільнай да ўжывання наркотыкаў і наркатычных прэпаратаў. Прафілактыка
наркаманіі і іншых шкодных звычак у
бібліятэках з’яўляецца важнейшым
складаным элементам намаганняў па барацьбе з іх негатыўнымі наступствамі.
Бібліятэкі займаюцца антынаркатычнай асветай з мэтай фарміравання ў вучняў
ведаў, установак і навыкаў, неабходных для свядомай адмовы ад ужывання наркотыкаў.
У Бераставіцкай раённай бібліятэцы адбыўся актуальны дыялог “Выбар ёсць – ён за
табой!”, на які запрасілі навучэнцаў Бераставіцкага дзяржаўнага каледжа. З
уступным словам выступіла супрацоўнік бібліятэкі, якая паведаміла прысутных аб
той небяспецы, якая прадстаюляе для
грамадства і дзяржавы праблема наркаманіі. Перад навучэнцамі выступіла
ўрач-валеолаг раённай паліклінікі, якая расказала дзецям аб праяўленнях
наркаманіі, яе наступствах, некаторых рэчывах, якія нясуць шкоднасць для
арганізма чалавека. У канцы сутрэчы ўсе прысутныя атрымалі булеты, прысвечаныя прафілактыцы
наркаманіі сярод моладзі і падлеткаў.