9 снежня ў філіале “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” бібліятэкар
правяла дыскусію “Правы і абавязкі - два бакі жыцця” да Дня правоў, які
адзначаецца 10 снежня. Бібліятэкар пазнаеміла навучэнцаў з такімі паняццямі як Канвенцыя, закон,
канстытуцыя. Пазнаёміла з артыкулам 29 Канвенцыі правоў чалавека, які
тлумачыць, што ёсць не толькі правы, але і абавязкі. Правяла размінку “Разгадай
анаграму", гульню “Шчаслівы выпадак”, дзе дзеці павінны былі адказаць на
пытанні па тэме. У канцы сустрэчы бібліятэкар нагадала правілы
паводзін на горках, як і на чым катацца, распавяла аб папулярным сродку спуску
з горак - цюбінг, азнаёміла з правіламі паводзін на лёдзе. І пажадала дзецям
добрых свят!