У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла
гадзіна пытанняў і адказаў “Прававы эрудыт”, прысвечаны
Дню правоў чалавека. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала пра важнасць
гэтага знакавага дня. Дзеці атрымалі ўяўленне аб Канвенцыі як аб дакуменце, які
абараняе іх правы. З вялікай цікавасцю дзеці ўдзельнічалі ў ролевай гульні
"Юрыдычная кансультацыя", з задавальненнем адказвалі на пытанні. Бібліятэкар
зрабіла агляд кніжнай выставы “Маленькія дзеці – вялікія правы”, на якой былі
прадстаўлены кнігі па прававой асвеце, а таксама мастацкія творы, у якіх
парушаюцца правы літаратурных герояў.