У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбылася прэм’ера
кніжнай выставы “Казачнік на ўсе часы”, якую бібліятэкары прымеркавалі да 395-годдзя
з дня нараджэння сусветна вядомага казачніка, французскага пісьменніка і паэта
Шарля Перо (12.01.1628 – 1703). На прэм’еру запрасілі вучняў малодшых класаў. Бібліятэкар
пазнаёміла дзяцей з творчасцю пісьменніка, затым усе дружна здзейснілі
падарожжа па яго казках, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны.