12 студзеня ў
філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” да Дня запаведнікаў і
нацыянальных паркаў прайшла інфармацыйна-пазнавальная праграма “Гартаючы
старонкі Чырвонай кнігі”. Падчас мерапрыемства, школьнікі даведаліся для
чаго была створана Чырвоная кніга, чаму яе так назвалі і што пазначаюць
чырвоныя, жоўтыя, белыя, зялёныя і чорныя старонкі. Дзеці замацавалі атрыманыя веды, адказаўшы на пытанні віктарыны.