У чытальнай зале Бераставіцкай
раённай бібліятэкі прадстаўлена тэматычная кніжная выстава “Першы класік”,
прысвечаная беларускаму драматургу, паэту, публіцысту, класіку беларускай
літаратуры, перакладчыку Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. Вінцэнт Іванавіч больш
за 40 гадоў пражыў на Валожыншчыне ў фальварку Малая Люцынка. Менавіта тут былі
створаны самыя значныя яго творы: вершаваныя апавяданні, паэмы, камедыі. Самай
вядомай з іх з'яўляецца несмяротная «Пінская шляхта». Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
па праву носіць імя заснавальніка новай беларускай літаратуры, прафесійнай
драматургіі і тэатра. Да гэтага часу на сцэнах тэатраў ідуць п'есы выбітнага
драматурга "Ідылія"," Пінская шляхта","Залёты". На кніжнай выставе прадстаўлены кнігі, якія адлюстроўваюць
багатую спадчыну Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Паказаны зборы твораў,
публіцыстыка, літаратурна-біяграфічныя партрэты. Бібліятэкар коратка пазнаёміла
юных наведвальнікаў з яго біяграфіяй і літаратурнай творчасцю паэта.