3 лютага
Старадварэцкая бібліятэка зноў вітала сваіх маленькіх сяброў, якія разам з
бібліятэкарам адправіліся ў літаратурнае падарожжа
“Кладовая природы Михаила Пришвина”. Любімыя творы пісьменніка і невядомыя
яшчэ – усе аказаліся вельмі прыцягальнымі, бо распавядалі пра прыроду. Сустрэчы
ў кнігах М.Прышвіна са звярамі, птушкамі і раслінамі школьнікаў вельмі
зацікавілі.