Наша малая радзіма – Бераставіцкі край, дзе жылі выдатныя
людзі, дзе ёсць
гістарычныя і культурныя традыцыі, архітэктурная спадчына, якія мы стараемся захаваць. Усё
гэта зацікавіла наведвальнікаў аматарскага аб’яднання “Балаганчык” і яны
завіталі ў раённую бібліятэку імя В.М. Кавалеўскага, дзе пабылі на краязнаўчай
экскурсіі. Бібліятэкар расказала
дзецям пра экспазіцыю фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якая
адлюстроўвае гістарычнае мінулае Бераставіччыны ХХ стагоддзя і пазнаёміла з
партрэтнай галерэяй знакамітых землякоў, якія праславілі наш край.