11 лютага ў філіяле “Малабераставіцкая
сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання для людзей
сталага ўзросту “Пагаворым па шчырасці”. Вельмі цікавай была тэма
вечара-сустрэчы – “Дні нашай маладосці”.
Удзельнікі ўспомнілі залатое дзяцінства і маладосць у СССР. Чыталі кнігі свайго
дзяцінства, спявалі любімыя песні. Атрымалі запал бадзёрасці і пазітыва.
Арганізавалі салодкі стол, што стала цудоўным працягам сустрэчы.