Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка” наведала пачатковую школу, каб правесці гадзіну патрыятызму і
мужнасці “Рэха афганскіх гор”. Дзеці даведаліся, што 15 лютага ў Рэспубліцы
Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у
1989 годзе апошняя калона савецкіх войскаў пакінула тэрыторыю Афганістана.
Дзевяць гадоў і пяцьдзясят дзён працягваліся жорсткія бітвы ў чужым краі. Мэта
мерапрыемства: выхоўваць моладзь на прыкладах мужнасці, гераізму, якія
праяўлялі зусім маладыя хлопцы ў барацьбе з душманамі.