15 лютага ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская
бібліятэка» для навучэнцаў 7 класа прайшла гадзіна памяці «Кветкі на граніце»,
прысвечаная Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Афганская вайна ... Яна сышла
ў гісторыю і за няпоўных дзесяць гадоў забрала многія тысячы жыццяў. Гэта вайна
сваім чорным крылом закранула шмат сем'яў. Вайна ў Афганістане - гэта гора,
перш за ўсё, тых, хто непасрэдна ў ёй удзельнічаў. Для астатніх яна далёкая,
чужая, незразумелая. Яшчэ жывыя тыя, хто ваяваў у Афганістане і іншых «гарачых
кропках». Памяць аб загінуўшых свята захоўваюць іх таварышы па зброі, іх сем'і
і блізкія. І гэта памяць будзе жыць, пакуль мы пра гэта памятаем, пакуль мы пра
гэта гаворым.