17 лютага ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” для школьнікаў малодшых
класаў прайшоў літаратурны час “З любоўю да роднага слова”. У календары ёсць
такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага.
Як казаў Максім Танк: “Нашу беларускую мову не раз спрабавалі знішчыць, але ж
данеслі яе да нас продкі. Няма ніводнага вобраза, з’явы, пачуцця, якіх не
змагла б перадаць нам наша мова. Яна самая звонкая, пявучая, жывая,
непаўторная, ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса…” І з гэтым
згадзіліся ўдзельнікі сустрэчы. Чытайце творы на беларускай мове, бо яна
люстэрка духоўнасці чалавека!