01.03.2023 г. – Дзень інфармацыі “Жыццё без наркотыкаў” да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам – 1 сакавіка.

Да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам, які адзначаецца ў свеце 1 сакавіка з 1987 г., супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага правялі Дзень інфармацыі “Жыццё без наркотыкаў”. На мерапрыемства запрасілі вучняў сярэдніх класаў Бераставіцкай СШ. З уступным словам выступіла бібліятэкар Наталля Антонаўна Ляўковіч. Яна коратка праінфарміравала прысутных аб гісторыі заснавання Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. Затым перад дзецьмі выступіў старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Бераставіцкага РАУС Ягор Дзмітрыевіч Панкевіч. Ён расказаў, наколькі цяжкімі могуць быць наступствы ад ужывання наркотыкаў і якая адказнасць пагражае за іх распаўсюждванне. Выступленне супрацоўніка РАУС дапоўніла ўрач-нарколаг раённай паліклінікі Наталля Алегаўна Ботвін, якая паведаміла школьнікаў аб асноўных праблемах наркаманіі, аб пагрозе здароўю падлеткаў, якую нясуць наркатычныя рэчывы. У канцы сустрэчы дзеці задавалі пытанні гасцям і ўважліва слухалі іх парады. Падчас мерапрыемства дзейнічала кніжна-інфармацыйная выстава "Стоп! Наркотыкі!", на якой былі прадстаўлены матэрыялы па гэтай вельмі актуальнай тэме.





















  

Страниц (31)1234567891011 Вперёд