01.03.2023г. Гадзіна прававой інфармацыі “Закон і наркотыкі”

1 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам, так і ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” не прайшлі міма гэтай даты. Бібліятэкар правяла для навучэнцаў 7 класа гадзіну прававой інфармацыі “Закон і наркотыкі”, на якім расказала пра шкоду наркотыкаў. Пазнаёміла з Арт.328 КК РБ, у якім гаворыцца, які тэрмін пагражае пры захоўванні і распаўсюджванні наркотыкаў, аб тым, што крымінальная адказнасць надыходзіць з 14 гадоў. Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар пажадала навучэнцам ніколі не ўжываць наркотыкі і ніколі не ісці на заробак “лёгкіх” грошай. 

Страниц (31)1234567891011 Вперёд