10 сакавіка бібліятэкар
Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага сардэчна сустрэла вучняў
1“Б” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы і прапанавала здзейсніць цікавае
падарожжа ў свет кніг. Школьнікі пабывалі ў незвычайным горадзе, у якім замест
вуліц – рады кніжных стэлажоў, замест паверхаў – кніжныя паліцы, дамы – гэта
тамы кніг. Падчас экскурсіі вучням расказала аб правілах паводзін у бібліятэцы,
правілах абыходжання з кнігамі. Дзеці з задавальненнем і захапленнем прынялі
ўдзел у жартоўнай інсцэніроўцы казкі “Рэпка”. Першакласнікі пазнаёміліся з
мноствам прыгожых кніг для дзяцей. Наведалі партрэтную галерэю і фотавыставу
“Фотаімгненні для нашчадкаў”.