11.03.2023г. Турнір знаўцаў вершаў "У краіне літаратурных герояў"

 11 сакавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў  турнір знаўцаў вершаў "У краіне літаратурных герояў", прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння савецкага і расійскага дзіцячага пісьменніка, паэта Сяргея Міхалкова. Дзеці даведаліся пра жыццё і творчасць пісьменніка. Успомнілі яго кнігі. Падчас турніру рабяты адказвалі на пытанні віктарыны і выконвалі заданні па зместу вершаў. За доўгае літаратурнае жыццё Сяргей Уладзіміравіч выпусціў мноства яркіх, цікавых кніг для дзяцей і дарослых. Гэта вершы, байкі, казкі, песні, п'есы для тэатра і кіно.