12.03.2023г. Сустрэча з настаяцелем храма “Патаемнае жыццё душы”

14 сакавіка ва ўсіх епархіях Рускай Праваслаўнай Царквы адзначаюць Дзень праваслаўнай кнігі. Па добрай традыцыі з гэтай нагоды 12 сакавіка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла сустрэча настаяцеля храма Прападобнай Еўфрасінні Полацкай пратаірэя Сергія з прыхажанамі. Падчас сустрэчы былі закрануты не толькі пытанні духоўна-маральнага жыцця, праваслаўнай літаратуры, гісторыі,  але і пытанні паўсядзённага жыцця, на якія з ахвотай адказваў старшыня Пагранічнага сельскага выканаўчага камітэта Козел І. І.