23 сакавіка для вучняў 1-2 класаў, а 24 сакавіка - для вучняў 3-4 класаў Вялікабераставіцкай СШ ў раённай бібліятэцы адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Адкрыйце кнігу – цуды пачнуцца!”. Дзеці, якія прыйшлі на тэатралізаваны паказ,
падарожнічалі па дзіўнай краіне "Чыталіі" са сваімі любімымі героямі Феяй Кніг,
Машай, Паштальёнам Печкіным, Бабай Ягой, Кікімарай, Карлсанам, Лісой Алісай і
Катом Базіліо, ролі якіх па-майстэрску выканалі работнікі раённай бібліятэкі.
Прысутныя з задавальненнем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарын,
танцавалі. Самых актыўных чытачоў бібліятэкі ўзнагародзілі дыпломамі і цікавымі
кнігамі.