Весела і нязвыкла прайшло
адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная
сельская бібліятэка". На бібліяфрэш «З дзіцячых гадоў і назаўжды - кнігі
лепшыя сябры», што прайшоў 25 сакавіка, бібліятэкар запрасіла вучняў
Канюхоўскай сярэдняй школы, якія прыехалі паўдзельнічаць у інтэлектуальных
гульнях у Малабераставіцкую сярэднюю школу. Вучні з задавальненнем пазнаёміліся
з бібліятэкай. Бібліятэкар
пазнаёміла з навінкамі
літаратуры, якія змешчаны на выставе да Тыдня дзіцячай кнігі. З цікавасцю выслухала кожнага вучня наконт жадання
чытаць, каб пашыраць свае веды і рабіць усё новыя адкрыцці.