24 сакавіка ў філіяле "Старадварэцкая сельская бібліятэка" ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі адбыўся бібліяфрэш “У
бібліятэцы вам параяць”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з навінкамі. Кніги Барыса Далгатовіча распавядаюць аб воінах-беларусах на франтах Вялікай Айчыннай
вайны. “Сыны Беларусі ў баях за Маскву”, “Сыны Беларусі на Чарнаморскай мяжы” і
іншыя – цэлая серыя кніг, прысвечаных гераізму нашых землякоў.