04.04.2023г. Экскурсія-знаёмства “Дом, дзе жывуць кнігі”

 У Береставіцкую раённую бібліятэку імя В.М.Кавалеўскага былі запрошаны дзеці-дашкольнікі. Маленькія чытачы здзейснілі экскурсію па бібліятэцы. Супрацоўнік пазнаёміла іх з правіламі карыстання бібліятэкай, як выбраць кнігу на паліцы, дзе і як яны размешчаны, як трэба абыходзіцца з кнігай. Дзеці паўдзельнічалі ў казачнай інсцэніроўцы, літаратурнай віктарыне і разгадалі цікавыя загадкі. У рамках мерапрыемства бібліятэкар прапанавала дзецям паглядзець экспазіцыю фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якая адлюстроўвае гістарычнае мінулае Бераставіччыны ХХ стагоддзя і пазнаёміла з партрэтнай галерэяй знакамітых землякоў, якія праславілі наш край далёка за межамі Беларусі.