04.04.2023г Адзначылі Міжнародны дзень птушак

          4 красавіка ўдзельнікі літаратурнага гуртка "Знайка", што дзейнічае пры філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка", адзначылі Міжнародны дзень птушак сваімі малюнкамі, якія падарылі бібліятэцы. Бібліятэкар падабрала кнігі і часопісы пра птушак і наглядна пазнаеміла дзяцей з рознымі іх відамі. Кожны змог выбраць для сябе самую прыгожую птушачку і намаляваць яе. Атрымалася цудоўная выстава дзіцячых малюнкаў.