Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка” правяла для дзяцей мясцовай школы мерапрыемства, покліч мінулага “Пекла
за калючым дротам” (да Міжнароднага дня вызвалення вязнеў фашысцкіх
канцлагераў). Дзеці даведаліся, што ў красавіку 1945 года ў канцлагер
Бухенвальд увайшлі амерыканскія войскі.У значнай ступені, дзякуючы гэтаму,
нацысты не паспелі замесці сляды сваіх злачынстваў, і паказанні вязняў дайшлі
да Міжнароднага Нюрнбергскага трыбунала. Дзень паўстання і ўваходжання
амерыканскіх войскаў на тэрыторыю Бухенвальда – і быў прыняты як дата, калі
адзначаецца “Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Дзеці
таксама даведаліся, што на тэрыторыі Беларусі існавалі такія канцлагеры, як
Трасцянец, Азарычы, Чырвоны Бераг – гэтыя назвы ведае кожны жыхар нашай
рэспублікі.Толькі дзіцячых канцлагераў на тэрыторыі нашай рэспублікі было 14. А
яшчэ турмы, гета..