6 красавіка ў філіяле "Вялікаэйсмантаўская
сельская бібліятэка" прайшло краязнаўчае падарожжа"У добры шлях па
Бераставіччыне", на якім
прысутнічалі члены аматарскага аб'яднання "Буслік". Бібліятэкар
пазнаёміла са знакамітымі мясцінамі нашага раёна, а менавіта, вучні даведаліся пра іменне Біспінгаў ў
Масалянах і царкву Ражства Багародзіцы, пра сядзібу Солтанаў у в. Муравана, пра
сядзіба-паркавы ансамбль у в. Лішкі, пра царкву Святога Дзмітрыя Салунскага ў Малой Бераставіцы.