13.04.2023г. Покліч мінулага "Адкуль у вёскі імя?"

 

      13 красавіка ў філіяле "Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка" бібліятэкар правяла покліч мінулага "Адкуль у вёскі імя?" на яком прысутнічалі вучні 7 класа. Гутарка вялась пра аграгарадок Вялікія Эйсманты. Вучні даведаліся, што першае пісьмовае сведчанне пра паселішча датуецца 1470г. Бібліятэкар расказала дзіўныя легенды пра паходжанне назвы аграгарадка і  што  Вялікія Эйсманты карыстаюцца польскім  дваранскім гербам Кораб.