13 красавіка ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла гістарычная віктарына "Беларусь сваю клічам Радзімай" да Года міру і стварэння. Пад час мерапрыемства вучні ў чарговы раз успомнілі гісторыю свайго краю, разам з кнігай У. Ліпскага "Я тут жыву" вандравалі па сваёй роднай Беларусі, дружна адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі цікавыя загадкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з карысцю пабавілі час, даведаліся шмат цікавага пра сваю Радзіму.