20.04.2023г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”.

   20 красавіка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”. Пад час мерапрыемства жанчыны дзяліліяся сваімі карыснымі парадамі, прапаноўвалі прадэгуставаць свае нарыхтоўкі, каб падцвердзіць свае словы на справе. Жанчыны сцвярджаюць, што вясна - гэта гарачая пара для дачнікаў, садаводаў і агароднікаў. Трэба зрабіць усё своечасова. Як выявілася, існуе мноства хітрасцяў, якімі карыстаюцца нашы гаспадыні.

 На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі ТЦСАН Бераставіцкага раёна. Абмяркоўваліся пытанні паўсядзённага жыцця.