20.04.2023г. Краязнаўчае бюро «Падарожжа па Гродзеншчыне»

20 красавіка ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшло краязнаўчае бюро «Падарожжа па Гродзеншчыне». Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кнігамі, у якіх можна пазнаёміцца з нашым раёнам,  не выходзячы за сцены бібліятэкі, і выбраць сабе маршрут для падарожжа і пазнання нашай малой радзімы ўжо ў рэальным фармаце часу.