21.04.2023г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка”.

  21 красавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка”: даніна павагі “Трагічныя старонкі гісторыі” з мэтай захавання памяці аб падзеях на Чарнобыльскай АЭС, ліквідатарах наступстваў аварыі. Інфармацыя, прадстаўленая бібліятэкарам, прымусіла задумацца прысутных аб падзеях 37- гадовай даўніны: чаму адбылася Чарнобыльская катастрофа? чаму трагедыю стагоддзя хацелі схаваць? якія ўзніклі наступствы для экалогіі і здароўя насельніцтва? З асаблівай увагай аднесліся ўдзельнікі аб’яднання да ўспамінаў Карач Веры Васільеўны, якая пражывала ў тыя часы ў 35 км ад Чарнобыльскай АЭС. Цяпер Вера Васільеўна жыве ў аграгарадку Кватары і з'яўляецца пастаянным удзельнікам сустрэч у бібліятэцы.