На экскурсію ў філіял “Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка” былі запрошаны дзеці малодшага школьнага ўзросту і дашкольнікі.
Маленькія чытачы здзейснілі экскурсію па бібліятэцы. Бібліятэкар пазнаёміла іх
з правіламі карыстання бібліятэкай, як выбраць кнігу на паліцы, дзе і як яны
размешчаны, што такое “фармуляр”, “кніжны фонд”, як трэба абыходзіцца з кнігай.
Дзеці паўдзельнічалі ў віктарыне, разгадалі загадкі.