2 красавіка ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская
бібліятэка» прайшоў бібліяглобус “Кніг
жаданыя старонкі”. Як казаў Бялінскі У.Г. «Кніга ёсць жыццё нашага часу, у ёй усе маюць патрэбу – і старыя, і малыя». Кніга-памочнік у працы,
таварыш у адпачынку, спадарожнік, дарадца, а часам, і прадмет забавы. Таму, хто пасябраваў з
кнігай, яна верная сяброўка. Адкрыеш яе і можаш убачыць вялікія гарады, дамы,
людзей. Можна трапіць з аднаго краю ў іншы, з мінулага ў будучыню. Кніга і
пакажа, і раскажа, - у чым і змаглі пераканацца
ўдзельнікі мерапрыемства.