У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”
прайшоў час духоўнай гутаркі “Святая Еўфрасіння” (да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні
Полацкай). На мерапрыемства быў запрошаны настаяцель Масалянскай царквы Раства
Прысвятой Багародзіцы – Іван Патапчык. Святар з царквы прынёс у бібліятэку ікону святой Еўфасінні
Полацкай, каб паказаць дзецям. Прысутныя даведаліся многа цікавага з жыцця
Еўфрасінні. Дачка полацкага князя Святаслава выбрала шлях служэння Богу і
народу. Яна стала першай жанчынай гэтага перыяду, якая прылічана да ліку святых. У манастыры
перапісвала і распаўсюджвала біблейскія кнігі, адкрыла школы для дзяцей,
пабудавала дзве царквы Спаса і Святой Багародзіцы ў Полацку. Па яе загаду
майстар Лазар Богша вырабіў крыж – выдатны помнік прыкладнога мастацтва
старажытнасці, названы пазней крыжам Еўфрасінні Полацкай.