Да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай — дачкі
віцебскага князя Святаслава Усяславіча, унучкі Усяслава Брачыславіча, інакіні і
асветніцы перыяду Полацкага княства, ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя
В.М. Кавалеўскага было праведзена пазнавальнае мерапрыемства для наведвальнікаў
клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”
– Гадзіна памяці “Нябесная заступніца зямлі беларускай”. Супрацоўнік
бібліятэкі коратка пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з біяграфіяй і
дзейнасцю беларускай асветніцы, таксама былі прачытаны вершаваныя радкі,
прысвечаныя Еўфрасінні Полацкай. У канцы сустрэчы госці праглядзелі відэафільм
"Еўфрасіння Полацкая – першая
жанчына-бібліятэкар" і пазнаёміліся з цікавымі кнігамі на выставе.