16.06.2023г. Урок інфармацыйнай культуры «Кніжкіна бальніца»

 16 чэрвеня ў філіяле  «Канюхоўская сельская бібліятэка» прайшоў урок інфармацыйнай культуры «Кніжкіна бальніца». Падчас сустрэчы бібліятэкар разам з дзецьмі лагера «Сонейка» акунуліся ў будні бібліятэчнага работніка. Дзеці даведаліся, якія часопісы і газеты выпісвае бібліятэка, што трэба зрабіць з імі да таго, як іх зможа ўзяць чытач. З вялікім энтузіязмам хлапчукі і дзяўчынкі падшывалі газеты і прыляплялі лісткі вяртання ў часопісы.