16.06.2023г. Літаратурная гульня-віктарына "Пачытаем, пагуляем, адпачнем, час з карысцю правядзём"

  16 чэрвеня ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" для ўдзельнікаў лагера "Сонейка" прайшла літаратурная гульня-віктарына "Пачытаем, пагуляем, адпачнем, час з карысцю правядзём". Вучні актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне. Ім не склала цяжкасці адказаць на яе пытанні, паколькі ўсе дзеці з'яўляюцца актыўнымі чытачамі бібліятэкі. А каб не было сумна бібліятэкар прапанавала гульню" Канструктар і Фантазія ". Атрымалася выстава вырабаў маленькіх фантазёраў.Усе ўдзельнікі, у якасці падарунка, атрымалі цукеркі.