16.06.2023г. Час пацехі “У краіне загадак”

У раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для наведвальнікаў прышкольнага лагера «Дружба» Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшоў час пацехі “У краіне загадак”. Тэмай сустрэчы стала загадванне загадак. Падчас мерапрыемства дзеці правялі час весела і пазнавальна, дружна адгадвалі загадкі "Знайдзі адгадку", "У бабулі на градцы выраслі загадкі", "Разгадай крыжаванка", удзельнічалі ў конкурсах "Гульня ў рыфмы", "Перадай мяч". Асаблівую цікавасць выклікала тэатралізаваная гульня "Загадкі без слоў", дзе дзеці загадвалі адзін аднаму загадкі, не прамаўляючы ні слова, з дапамогай мімікі і жэстаў, і адгадвалі іх. Вынікам часа пацехі стала творчае заданне "Намалюй адгадку", дзеці з радасцю і жаданнем загадвалі загадкі і малявалі да іх адгадкі.