16.06.2023г. Прэзентацыя кніжнай выставы "Боль памяці"

 

Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў рамках мабільнага франтавога лекторыя бібліятэкарам бібіобуса для жыхароў вёскі Жорнаўка была праведзена прэзентацыя кніжнай выставы “Боль памяці”. Экспазіцыя ўключыла такія кнігі як “Генацыд беларускага народа”, “Сестры Хатыні. Гродзеншчына”, кнігі серыі “Беларусь. Трагедыя і праўда памяці”, якія адлюстроўваюць гісторыю канцэнтрацыйных лагераў у розных кутках нашай шматпакутнай зямлі: “Трастянец”, “Азарычы”, “Масюкоўшчына” і іншыя выданні. Жыхары аддалённай вёскі з цікавасцю азнаёміліся з гэтымі выданнямі.




21 чэрвеня прэзентацыя "Боль памяці" была праведзена для жыхароў вёсках Курчоўцы і Пачобуты.