23.06.2023г. Інфармацыйны кактэйль «Навінкі часопіснай хвілінкі»

У раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага сустрэча з наведвальнікамі прышкольнага лагера «Дружба» Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшла цікава і змястоўна ў форме інфармацыйнага кактэйлю. Бібліятэкар Ляўковіч Н.А. правяла медыяагляд дзіцячых перыядычных выданняў, якія бібліятэка выпісвае для сваіх юных чытачоў. Дзеці ўважліва і з цікавасцю паглядзелі прэзентацыю, чыталі вершы і казкі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў у часопісе “Вясёлка”, здзейснілі захапляльнае падарожжа па казачных дарожках “3/9 царства”, змаглі пазнаёміцца з фаунай Беларусі і іншых краін у часопісе “Рюкзачок. Весёлый зоопарк», а таксама прайсці па лабірынтах бяспекі часопіса «Юный спасатель», даведацца пра займальныя факты са свету спорту, кіно ў часопісе «Развлекательный каламбур», паўдзельнічаць у лічылках, меркаваннях, знаходках у часопісе «Пропеллер». На старонках любімых часопісаў дзеці знайшлі для сябе шмат цікавага, пазнавальнага, павучальнага.