23.06.2023г. Навігатар здароўя “Барацьба са злом”

 Да Міжнароднага дня барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правялі навігатар здароўя “Барацьба са злом”. Бібліятэкар расказала дзецям аб уздзеянні наркатычных сродкаў на фізічны і маральны стан чалавека. Наркотыкі вельмі небяспечны для здароўя, гэта хвароба, якая прыводзіць да смерці. Потым з дзецьмі пагулялі ў гульню “Сюрпрыз”. Гульня паказала дзецям, што ніколі нельга забываць, што цікаўнасць можа прывесці да вельмі страшных наступстваў.