23.06.23 г. Кніжная выстава, агляд літаратуры “Шляхам алімпійскага агню”

У межах абласнога выставачнага праекта "Хронікі кніжных' паліц", у чытальнай зале Бераставіцкай раённай  бібліятэцы да Міжнароднага алімпійскага дня арганізавана тэматычная кніжная выстава “Шляхам алімпійскага агню”. На выставе былі прадстаўлены кніжныя выданні аб розных відах спорту, дасягненнях спартсменаў мінулых гадоў. Шахматы, шашкі, канькі, валейбол, бокс, більярд, гімнастыка, лыжы пра гэтыя і іншыя віды спорту можна было знайсці як дакументальную, так і мастацкую інфармацыю. Гісторыя Алімпійскіх гульняў — адна з самых дзіўных гісторый, якая не адно стагоддзе прыцягвае ўвагу паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў. Бо Алімпійскія Гульні — гэта арэна, на якой кіпяць страсці, на якой спартсмены даказваюць, што няма мяжы чалавечым магчымасцям, а мы захапляемся іх імкненнем да перамогі, сілай волі і духу!