Сёння, 25 чэрвеня, у Вялікай Бераставіцы праходзіў раённы маладзёжны
фестываль «Мечтай! Твори! Действуй!», прысвечаны Дню моладзі. Яго праграма была насычана разнастайнымі займальнымі
інтэрактыўнымі пляцоўкамі: ігравымі, музычна-забаўляльнымі, танцавальнымі,
фотазонамі. Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага таксама
прыняла ўдзел у гэтым шырокамаштабным мерапрыемстве, якое сабрала самых яркіх і
шчаслівых, маладых і крэатыўных людзей.
Тэматычная пляцоўка раённай бібліятэкі размяшчалася каля амфітэатра ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы. Для ўдзельнікаў фестывалю была прадстаўлена кніжная выстава “Сусвет моладзі”, фотазона “Бераставіца чытае”, пленэр “Дрэва Жыцця”, віктарыны, аэрахакей і настольны футбол.