У кожным узросце
вялікае значэнне маюць сяброўскія зносіны. Знайсці сваё
кола аднадумцаў вельмі складана. З узростам людзі разыходзяцца ў поглядах на
жыццёвыя сітуацыі і на рэчы, якія адбываюцца ў свеце.
Але як прыемна мець зносіны з тымі, хто падзяляе тваю думку. З мэтай цікава і
прыемна правесці свой вольны час у
сяброўскім коле 25 чэрвеня ў філіяле
“Пагранічная сельская бібліятэка” прашла вечарына “Для тых, хто не лічыць гады”
для ўдзельніц аматарскага аб’яднання “ДИВО” і іх гасцей. Падчас мерапрыемства
гучалі вершы, жарты. Удзельніцы з задавальненнем прымалі актыўны ўдзел у
конкурсах.