01.07.2023г. Дзень інфармацыі “Беларусь – жыцця майго крыніца”

 Дзень незалежнасці — галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Ён заснаваны Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 1996 года за № 1 «Аб устанаўленні дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь» і стаў сімвалам нацыянальнага адраджэння дзяржавы. Урачыстасць арганізуецца 3 ліпеня — у дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе. У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага прайшоў Дзень інфармацыі “Беларусь жыцця майго крыніца”. У рамках дня інфармацыі прайшло гістарычнае паведамленне “Беларусь – ад вызвалення да незалежнасці”, на якім прысутныя пазнаёміліся з гераічным подзвігам беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб цяжары ваеннага ліхалецця, выпаўшых на долю простых беларусаў і аб тым, як жывецца беларусам у цяперашні час. За гады суверэнітэту вырасла новае пакаленне беларусаў, якое ўзбагачае традыцыі незалежнай краіны, штодня працуе дзеля ўмацавання міру, стабільнасці, эканамічнага развіцця сваёй Радзімы і з надзеяй глядзіць у будучыню. Прысутныя прынялі актыўны ўдзел у віктарыне “Мая радзіма Беларусь”.

    На працягу дня у чытальнай зале бібліятэкі для наведвальнікаў  была прапанава тэматычная кніжная выстава  і праведзены агляд літаратуры “Беларусь: была, ёсць, будзе!", прымеркаваная да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Літаратура, прадстаўленая на выставе, дазваляе ў даступнай форме пазнаёміцца з сімволікай беларускай дзяржаўнасці, гісторыяй, культурай і традыцыямі роднага краю.





        Для дзяцей у гэты дзень таксама была прапанавана пазнавальна-патрыятычная акцыя “Я – беларус”. У ходзе акцыі было прапанавана чытанне вершаў пра нашу краіну, маляванне краявідаў нашай радзімы, майстраванне голубя міру.