У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” адбыўся ўрок гісторыі “Радзіма мая дарагая, красуйся і ў шчасці жыві”прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Бібліятэкар запрасіла дзяцей адправіцца ў падарожжа па роднай краіне - Рэспубліцы Беларусь і расказала пра шлях нашай дзяржавы да незалежнасці. Дзеці прынялі ўдзел у інтэлектуальнай віктарыне “Мая краіна – Беларусь” і тым самым праверылі наколькі добра яны ведаюць гісторыю, культуру і знамянальныя даты нашай краіны.