У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская
бібліятэка" прайшла гульня-віктарына "Падарожжа па Беларусі".На
мерапрыемства прыйшлі выхаванцы аздараўленчага лагера "Краяведы".
"Падарожнічаць" па родным краі разам з бібліятэкарам было вельмі
цікава і захапляюча, таму з лёгкасцю вучні выконвалі ўсе заданні, разгадвалі
загадкі і прымалі ўдзел у гульнях на эрудыцыю.