05.07.2023г. Літаратурна-гульнёвая праграма “Кто сказал “Мяу”?”

 

У раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для дзяцей было праведзена мерапрыемства, прысвечанае творчасці дзіцячага пісьменніка, мастака, рэжысёра і сцэнарыста Уладзіміра Суцеева. Бібліятэкар расказала дзецям аб выдатным чалавеку - Уладзіміры Георгіевічу Суцееве, казкі і мультфільмы якога ўсім вельмі добра знаёмыя. Дзеці з радасцю здзейснілі чароўнае падарожжа па свеце казак Уладзіміра Суцеева, поўнага добрых цудаў, чараўніцтва і таямніц! З задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны і адгадвалі загадкі пра герояў казак, па карцінках разгадвалі казкі і мультфільмы В.Суцеева, гулялі ў гульні «Даскажы слоўца», «Назаві ласкава герояў казкі», «Смяшынка», чыталі казкі. Дзеці атрымалі станоўчыя эмоцыі, радасць зносін, падзякавалі супрацоўніка бібліятэкі за цікавае мерапрыемства, і ўзялі з сабой кнігу В.Суцеева.