08.07.2023г Веб – віктарына “Адгадай прафесію”.

 8 ліпеня ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка”прайшла веб – віктарына “Адгадай прафесію”.Бібліятэкар расказала юным чытачам аб важнасці і неабходнасці любой працы, аб павазе да людзей розных прафесій. Гаварылася пра тое, што праца дапамагае раскрыць сваю асобу, паказаць свае здольнасці. Падчас мерапрыемства прысутныя адказалі на пытанні веб –віктарыны , расказалі аб прафесіях сваёй сям’і, сямейных дынастыях, аб тым, кім жадаюць стаць у будучыні. Чытачы пазнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выстаўкі “Экскурс у свет прафесій”.