У філіяле “Вялікаэймантаўская сельская бібліятэка” 7 ліпеня прайшоў
калейдаскоп рэкамендацый “Турыстычныя маршруты”, на якім дзеці даведаліся
пра цікавыя мясціны Гродзеншчыны, а менавіта пра Мірскі
замак, фэнтэзі-сядзібу Літоўка, касцёл Святой Тройцы ў Гервятах, возера
Свіцязь, Жыровіцкі Успенскі манастыр і інш. Вялікую
цікавасць дзеці праявілі да фэнтэзі-сядзібы Літоўка,
якая з'явілася недалёка ад Навагрудка ў 2015 годзе.