15.07.2023г. Удзельнікі аматарскага аб'яднання ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым аднавяскоўцам

Напярэдадні Дня вызвалення Бераставіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, удзельнікі аматарскага аб'яднання "Пагаворым па шчырасці", што працуе пры філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка", прыйшлі разам з бібліятэкарам да помніка загінуўшым аднавяскоўцам, каб аддаць дань павагі,  ускласці кветкі, запаліць лампадку памяці, пастаяць хвілінку ў цішыні ... На гранітных плітах высечаны імёны загінуўшых у гады вайны .... Хтосьці з прысутных моўчкі вачыма знайшоў прозвішча свайго сваяка і з болем у вачах прыпомніў нешта сваё, набалеўшае ... Мы не маем права забываць сёння пра тых, хто цаной свайго жыцця адстаяў Перамогу, каб будучыя пакаленні жылі ў міры і спакоі.