У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская
бібліятэка прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Пагаворым
па шчырасці". На гэты раз бібліяноч
"Чакае ў госці нас бібліятэка" паклікала да сябе яе ўдзельнікаў каб весела пабавіць вольны час. Праграма бібліяночы ўключыла ў
сябе: экскурсію па бібліятэцы "Кніжная хата, альбо бібліятэка без
межаў", літаратурны рэлакс "Добрая кніжка: твой сябра назаўжды",
квест-гульню "Па дарогах прыгод", выставу-падарожжа "З гісторыі
бібліятэкі", літаратурныя чытанні "Я страной своей горжусь, её имя -
Беларусь!", працавала бібліякафэ" Салодкі настрой" і
арганізавана фотазона - "Люблю сваю бібліятэку". Час прайшоў весела і
хутка. Удзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці, хвілінкі шчасця і радасці ад
мерапрыемства.